Пасля 2020 года тысячы беларусаў мусілі пакінуць радзіму і нечакана для сябе сталі эмігрантамі. Па-рознаму склаўся іх лёс, але кожная іх гісторыя - каштоўная. У гэтый кнізе - галасы тых, хто з нуля, з годнасцю і моцнай надзеяй, пачалі новае жыццё ў польскай Познані - адным з мноства гарадоў, дзе з'явіліся вялікія супольнасці новай беларускай дыяспары. Журналіст Павел Залескі быў адным з тых, хто мусіў выехаць у 2020 годзе. Ён пачаў запісваць для радыё гісторыі тых, хто ў сваіх гарадах і мястэчках выходзіў на плошчы з бел-чырвона-белымі сцягамі, каго арыштоўвалі, катавалі, судзілі, каму давялося з'ехаць з адным заплечнікам і нанова ўладкоўваць сваё жыццё ў чужой краіне. Ён імкнуўся занатаваць тое, як за кароткі час многія з нас эвалюцыянавалі ў сваёй свядомасці, што мы перажылі, аб чым мы тады марылі і што з гэтага атрымалася цяпер. Павел Залескі Гэта кніга пра беларусаў, якія пасля падзей 2020 года вымушаны былі пакінуць радзіму і нечакана для сябе сталі эмігрантамі. Усе мае героі - звычайныя беларусы. Яны з таго бел-чырвона-белага рою, які ў 2020 годзе запаўняў вуліцы і праспекты Мінска, Гродна, Брэста, Віцебска, Магілёва, Гомеля і іншых нашых гарадоў, мястэчак і вёсак. Мне хацелася, каб тое, што яны перажылі тады, не забылася і не згубілася. Каб у будучыні пра гэта маглі пачытаць іх нашчадкі і каб, урэшце, маглі ўзгадаць самі ўдзельнікі тых гістарычных падзей, а цяпер яшчэ раз нагадаць сучаснікам. Перада мной былі тыя, хто ніколі раней не ўдзельнічаў у палітычных падзеях, многія не размаўлялі ў Беларусі па-беларуску, а цяпер сталі вучыць мову, цікавіцца гісторыяй сваёй краіны і глядзець на свет беларускімі вачыма. Я хацеў занатаваць тое, як за кароткі час эвалюцыянавалі звычайныя беларусы ў сваёй свядомасці, што яны перажылі і аб чым марылі. Хацелася, каб яны самі ўзгадалі, як іх практычна перамалолі тыя незабыўныя падзеі. Без перабольшвання, падзеі 2020 года - адзін з самых цікавых адрэзкаў нашай сучаснай гісторыі. І кожны з маіх суразмоўцаў зазначаў, што падобнае перажываў упершыню ў жыцці.
Bitte wählen Sie Ihr Anliegen aus.
Rechnungen
Retourenschein anfordern
Bestellstatus
Storno







