22,99 €
inkl. MwSt.

Versandfertig in über 4 Wochen
payback
11 °P sammeln
  • Broschiertes Buch

Кніга дакументальнай прозы Калі я выйду на волю апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто пражывалі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі нас у тыя дні. У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі не распавядалі аўтарцы сваю гісторыю. У кнізе шмат падтрымкі і салідарнасці, у ёй цеплыня і гумар. Гэта кніга - напамін пра найлепшых нас, смелых і аб'яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі - і мы такімі застаёмся, - піша Г. Комар у…mehr

Produktbeschreibung
Кніга дакументальнай прозы Калі я выйду на волю апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто пражывалі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі нас у тыя дні. У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі не распавядалі аўтарцы сваю гісторыю. У кнізе шмат падтрымкі і салідарнасці, у ёй цеплыня і гумар. Гэта кніга - напамін пра найлепшых нас, смелых і аб'яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі - і мы такімі застаёмся, - піша Г. Комар у эпілогу. У кнігі - незвычайны дызайн. Гісторыі, расказаныя іншымі, перададзеныя ў кнізе амаль без знакаў прыпынку, а на месцы паўз -доўгія прабелы, якія перадаюць асаблівасці маўлення, глыбокі эмацыйны досвед. Паколькі тэкст насычаны інтэнсіўнымі перажываннямі, дызайн кнігі стварае шмат паветра, каб чытач ці чытачка пачуваліся вольна, каб даць адчуванне бяспекі і клопату. Мовы кнігі - беларуская і руская (з рэдкімі англамоўнымі ўстаўкамі), бо гэта не толькі мастацкі твор, але і дакумент свайго часу.
Hinweis: Dieser Artikel kann nur an eine deutsche Lieferadresse ausgeliefert werden.
Autorenporträt
Ганна Комар - паэтка, перакладчыца, пісьменніца.Аўтарка паэтычных зборнікаў Страх вышыні, Recycled, Мы вернемся, Вызвалі або бяжы і Ribwort і дакументальнай прозы Калі я выйду на волю.Лаўрэатка прэміі Дэбют імя Максіма Багдановіча ў намінацыі Пераклад за зборнік вершаў Чарлза Букоўскі Святло, і паветра, і месца, і час. Уганараваная прэміяй за свабоду слова 2020 Нарвежскага саюза пісьменнікаў. Сябра Беларускага ПЭНа. Ганаровая сябра Англійскага ПЭНа.