У Паркера застаўся толькі тыдзень Яго сябра, дасведчаны гулец на палітычнай сцэне Германіі, запрасіў яго стаць медыя-кансультантам і аўтарам прамоў для перспектыўнага маладога палітыка. Паркер прагне перамогі, яму патрэбны кантракт і грошы. Але больш за ўсё яму патрэбны новы пачатак. Кніга Паркера пра коўчынг стала бестселлерам і прынесла яму сусветную рэпутацыю генія рыторыкі. Ён нават быў запрошаны паўдзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Абамы. Але з таго часу мінула багата гадоў, і цяпер ён перажывае свой пераломны момант. Так выглядае, што ён ніколі па-сапраўднаму не здолеў…mehr
У Паркера застаўся толькі тыдзень Яго сябра, дасведчаны гулец на палітычнай сцэне Германіі, запрасіў яго стаць медыя-кансультантам і аўтарам прамоў для перспектыўнага маладога палітыка. Паркер прагне перамогі, яму патрэбны кантракт і грошы. Але больш за ўсё яму патрэбны новы пачатак. Кніга Паркера пра коўчынг стала бестселлерам і прынесла яму сусветную рэпутацыю генія рыторыкі. Ён нават быў запрошаны паўдзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі Абамы. Але з таго часу мінула багата гадоў, і цяпер ён перажывае свой пераломны момант. Так выглядае, што ён ніколі па-сапраўднаму не здолеў спыніцца і перавесці дыханне з таго моманту, як студэнтам з'ехаў у ЗША. Паркер - працоўны качэўнік з глабальнымі сувязямі - заўсёды гатовы кінуць усё і з'ехаць, калі нехта становіцца да яго занадта блізкі. Таму апошняя дзяўчына яго і кінула. Цяпер ён зноў у Германіі. А цяпер Анэлі Шнайдэр, амбіцыйная і загартаваная памочніца яго новага кліента, кідае яму штораз новыя выклікі. Раман Маціяса Гёрыца - гэта захапляльная гісторыя інтрыг, улады і кахання, якая даследуе непераадольную спакусу поспеху і ягонага кошту.
Маціяс Гёрыц (нар. 1969) - паэт, драматург, перакладчык і раманіст з Германіі. Аўтар раманаў Der kurze Traum des Jakob Voss (Кароткі сон Якоба Фоса, 2005), які атрымаў прэмію Мары Кассенс за дэбютны раман на нямецкай мове, Träumer und Sünder (Мараць і грашаць, 2013), які быў уганараваны прэміяй Роберта Гернхардта, і Die Sprache der Sonne (Мова Сонца, 2023). Першы паэтычны зборнік М. Гёрыца Tools выйшаў у 2011 годзе. З таго часу, аўтар выдаў яшчэ два зборнікі вершаў. Жыве ў Сент-Луісе (ЗША), дзе выкладае і займаецца даследчыцкай працай ва ўніверсітэце.
Es gelten unsere Allgemeinen Geschäftsbedingungen: www.buecher.de/agb
Impressum
www.buecher.de ist ein Internetauftritt der buecher.de internetstores GmbH
Geschäftsführung: Monica Sawhney | Roland Kölbl | Günter Hilger
Sitz der Gesellschaft: Batheyer Straße 115 - 117, 58099 Hagen
Postanschrift: Bürgermeister-Wegele-Str. 12, 86167 Augsburg
Amtsgericht Hagen HRB 13257
Steuernummer: 321/5800/1497
USt-IdNr: DE450055826